16+
Лайт-версия сайта

Ратуйце нашы творы.

Литература / Обществоведение / Ратуйце нашы творы.
Просмотр работы:
26 июня ’2016   15:31
Просмотров: 14697

У абедзенны перапынак, на працы, часам і рабіць няма чаго. Пад’еў ды гуляй сабе ў даміно ці карты. Шмат хто так і робіць, але не я. З дзяцінства прызвычаюўшысь чытаць, я і цяпер у перапынках між працаю чытаю. І вось пазычыў у калегі кнігу. Той з дому вывалак ўсю непатрэбную “макулатуру”, і сярод розных часопісаў і кніг апынуліся “Белыя лугі” Эдуарда Ярашэвіча. Вы ведаеце Ярашэвіча? А Арлова? Адама Глобуса? Упэўнены, двух апошніх ведаеце - у мяне на працы не ведаюць нікога. А вось Ярашэвіча не ведаю і я. Быў такі пісьменнік, можа і цяпер яшчэ ёсць. Пісаў аб вёске, каханні, прыродзе. Галоўная тэма яго “Белых лугоў”- уцёкі моладзі з вёскі, непераадольнае прыцягненне горада, і заклік заставацца, заставацца ля сваіх каранёў. Тэма здаецца актуальная і цяпер. Толькі каго яна цікавіць, і хто аб гэтым будзе чытаць? У 1978 годзе кніга выйшла накладам 10000 экзэмпляраў, як на сёння, фантастычныя лічбы. Не ведаю як ў тыя часы, а сёння, упэўнены, я адзіны чытач гэтай кнігі. Ствараючы свой твор, аўтар, акрамя таго каб выказаць свае погляды, верагодна ўсё ж цешыў сябе спадзяваннем, што і праз 30-40 год, яго творчасць будзе актуальнай і запатрабаванай. Актуальнай? Магчыма. Запатрабавальнай? Наўрацці. Магчыма аўтар не адораны талентам? Можа піша не цікава? Пытанні падымаемыя ў кнізе страцілі сэнс? Не будзем дыскутаваць на гэту тэму. Мяне ўразіў сам факт . Удумайцеся: праз не вялікі адрэзак часу, я апынуўся адзіным - Адзіным! чытачом гэтага твора.
Твор памер? Сышоў у нябыт? Пакуль не. Я яго прачытаў, уваскрэсіў, вырваў з кіпцюроў забыцця. Ці надоўга? На некалькі дзён, тыдняў? А што потым? Зноў цемра нябыту. Будзем спадзявацца, што твор не памрэ… Год праз дваццаць, магчыма, кніга трапіцца на вочы іншаму чытачу. Калі, канешне , яны яшчэ застануцца.
Можа і нам трэба нешта рабіць? Мо, запачаткаваць грамадскую ініцыятыву па выратаванні аўтараў з нябыту. Каб кожны чалавек прачытваў хаця б адну забытую кнігу. Давайце паспрабуем. Пачнём з сябе, далучым сяброў, знаёмых. Давайце вяртаць творы да жыцця .












Голосование:

Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0

Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0

Голосовать могут только зарегистрированные пользователи

Вас также могут заинтересовать работы:



Отзывы:



Нет отзывов

Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи
Логин
Пароль

Регистрация
Забыли пароль?


Трибуна сайта





Наш рупор







© 2009 - 2024 www.neizvestniy-geniy.ru         Карта сайта

Яндекс.Метрика
Реклама на нашем сайте

Мы в соц. сетях —  ВКонтакте Одноклассники Livejournal

Разработка web-сайта — Веб-студия BondSoft