сл.Уладзіміра Цануніна. муз.Анатолія Мягкага.
На полі каля берага ракі,
Дзе летні ранак густа сее росы,
У золаце жытнёвым васількі-
Кавалачкі блакітныя нябёсаў.
У золаце жытнёвым васількі-
Кавалачкі блакітныя нябёсаў.
Яны нібы на слуцкіх паясах
Між каласоў разбегліся па краю.
Вясёлка ў жаўруковых галасах
Над імі паміж воблакамі грае.
Вясёлка ў жаўруковых галасах
Над імі паміж воблакамі грае.
Праменьчык сонца падае ў расу.
Душа пяе-і непатрэбны словы!
Увесь сусвет каханай я нясу
Ў букеціку маленькім васільковым.
Увесь сусвет каханай я нясу
Ў букеціку маленькім васільковым.
Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0