16+
Лайт-версия сайта

ЛіМаразм-545 "Сістэма ўчэпістых рук"

Литература / Критика, философия / ЛіМаразм-545 "Сістэма ўчэпістых рук"
Просмотр работы:
01 ноября ’2017   08:26
Просмотров: 12487

Міхась Южык

ЛіМаразм-545

Сістэма ўчэпістых рук

Нядаўна назіраў па ОРТ юбілейны канцэрт Іосіфа Кабзона, потым скачаў з Ютуба на флэшку і буду яшчэ праглядаць. Чалавек у 80 гадоў, амаль без адрыву, правёў на сцэне аж 5 гадзін. Мяняліся музыканты і партнёры, а хворы на рак Кабзон спяваў свае неўміручыя творы. 

Часам садзіўся голас, але валявымі намаганнямі артыст доўжыў песню. Іншы раз не трымалі ногі, і Кабзону падносілі крэсла, з якога ён працягваў выводзіць мелодыі не такім і старым голасам. Дасць і цяпер фору многім маладым малайцам, як, прыкладам, Баскаву, які апошліўся і дэградаваў, і згубіў адметны оперны тэмбр праз гадоў 10 эстраднага скакання па сцэне.

Кабзон жа стаіць манументам, не торгаецца, а 60 гадоў не сыходзіць з галоўных сцэн СССР, СНД і Расіі.

Менавіта гэтае стаянне з прамой спінай і амаль безэмацыянальным тварам мяне раздражняла ў Кабзону з дзяцінства. Занадта сур’ёзна ўсё, як на партыйным сходзе. Не тое – мой любімец Леў Лешчанка, пры з’яўленні якога адразу павышаўся настрой, у кватэры святлела ад шырокай і чыстай душы спевака, ад магутнага і душэўнага, здавалася, з саміх нетраў народа голасу.

Але з цягам гадоў я перагледзеў стаўленне да Кабзона. Асабліва пасля таго, як ён не раздумваючы пайшоў перамаўляцца з чачэнскімі тэрарыстамі, што захапілі закладнікаў у мюзікле “Норд-Ост”. Бандыты, якія пакрысе адстрэльвалі людзей, маглі лёгка разабрацца і з афіцыёзным Кабзонам, нават не зважаючы на званне Заслужанага артыста Чачэнскай ССР. Дый ці ведалі яны пра тое званне?
Ніхто не пайшоў у пекла, а пажылы Кабзон рушыў, і дапамог, і вывеў з будынка, помніцца, некалькі чалавек.

Гэтак і зараз, змагаючыся гадоў 15 з ракам, ён штодня выходзіць на сцэну, працуе ў Дзяржаўнай Думе, вырашае праблемы людзей. Жыве з прамой спінаю, адным словам, не валяецца, чакаючы скону, як некаторыя пры такім жа дыягназе і ў 40, і ў 30 гадоў. Хоць бачна, што Кабзона часам хістае, што канцэнтрацыі ранейшай няма, што гаворка замаруджаная. Але як толькі на сцэну – уключаецца знакаміты малады голас, і ліюцца песні з высокай паэзіяй і пранізлівай музыкай.

Гэта асабліва важна на фоне цяперашняй так званай расійскай эстрады, якая апрыёры ёсць і эстрадаю беларускай за адсутнасцю апошняй як факту. Па сцэнах літаральна поўзаюць безгалосыя, потныя, валасатыя, расперазаныя і распранутыя. Барадатыя рэперы даўно зрабіліся мільянерамі і прадзюсіруюць гэтакіх самых: без музыкі, без сэнсу і без душы. Панты, адны панты. Музычныя каналы стала небяспечна ўключаць. Там ужо ў роліках рэальныя прыслужнікі сатаны.

І толькі на цэнтральныя каналы гэтую погань амаль не пускаюць, там яшчэ трымаюць Традыцыю і верхаводзяць старыя магікане: Кабзон, Лешчанка, Ратару, Леонцьеў, Вайкуле, прадукты рэгрэсіўнай, здавалася б, краіны Сярпа і Молата. Вось вам і свабода, і гуманізм еўрапейскі…

А што за магіканамі, змена якая? Ці не абваліцца ўсё мігам з сыходам спевакоў, якія нязменна і нязломна нясуць яшчэ ў масы Слова і Музыку. Ці не выскачаць адразу на цэнтральнае ТБ рэперы, валасатыя рокеры, галапупуыя з галажопымі, плюс яўныя педэрасты?
Кабзон зарабіў свой сацыяльны статус і дабрабыт талентам, працаздольнасцю, вернасцю ідэалам. І вось падумалася: а чаму ў беларускай літаратуры не так? Чаму, старыя, узгадаваныя на рэдакцыйнай плесні шыза-зялёныя грыбы – тармозяць літаратуру? 

Адказ у папярэднім сказе, выбачайце за таўталогію. Кабзон працаваў, выкладваўся, разрываў на сцэне душу – нашы слімакі толькі чапляліся за выгадныя і пажыўныя крэслы, душачыся за выдавецкія планы і ўдушаючы новыя таленты. Кабзон абапіраўся на рэальнага слухача, нашы цемрашалы – на чыноўную верхавіну, вылізваючы міністрам зады. Чытач калі і быў у іх акасцянелых мазгах, то ў пятым—дзясятым радзе, ніяк не бліжэй. Пісаць добра і цікава абсалютна не трэба было. Займі пасаду – і крытыкі будуць бегаць да цябе дадому, як Наста Грышчук – да Шніпоў, каб вырабляць там артыкулы, інтэрв’ю, выслужвацца, абслугоўваць. 

А захапіўшы пасаду як Салавей-разбойнік – трымайся, зрываючы да крыві ногці. Калі раптам адкажуць пальцы – чапляйся зубамі.






Голосование:

Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0

Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0

Голосовать могут только зарегистрированные пользователи

Вас также могут заинтересовать работы:



Отзывы:



Нет отзывов

Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи
Логин
Пароль

Регистрация
Забыли пароль?


Трибуна сайта

ПРЕМЬЕРА ВИДЕО ПЕСНИ! НЕ ЗНАЕШЬ ТЫ!

Присоединяйтесь 




Наш рупор

 
Оставьте своё объявление, воспользовавшись услугой "Наш рупор"

Присоединяйтесь 





© 2009 - 2024 www.neizvestniy-geniy.ru         Карта сайта

Яндекс.Метрика
Реклама на нашем сайте

Мы в соц. сетях —  ВКонтакте Одноклассники Livejournal

Разработка web-сайта — Веб-студия BondSoft