16+
Лайт-версия сайта

Фактар Кітаю.

Просмотр работы:
02 января ’2017   11:53
Просмотров: 14266

Апошнім часам прэзентуюцца меркаванні аб тым, што палітыка будучай каманды Трампа накіраваная на сяброўства з Пуціным, ці як мінімум на нармалізацыю адносін з Расіяй. Аб гэтым, у першую чаргу, сведчаць як выказванні самога Трампа, так і прызначэнне ім на пасаду сакратара дзярждэпу Рэкса Тыллерса. Ну што ж, магчыма эксперты маюць рацыю. Вось толькі гэтыя эксперты выпускаюць з увагі тое, што рыторыка таго ж Трампа моцна скіраваная супраць Кітая, а з гэтага, у сваю чаргу, і вынікае яго спроба замірэння з Расіяй.
Трамп рыхтуецца да вялікай вайны з Кітаем. Зразумела, вайны не ўзброенай, а эканамічнай і палітычнай. Са словаў новаабранага прэзідэнта ЗША зразумела, што галоўны вораг – гэта Кітай (калі апусціць ІГІЛ, Іран, і менш значныя праблемы), і ў гэтай вялікай спрэчцы, Трамп проста не хоча разменьвацца на драбязу. Для ЗША, Расія ўжо даўно не з’яўляецца значным сапернікам. Адзінае на што яна здольная, гэта путацца пад нагамі ды ўстаўляць палкі ў колы. У эканамічным, палітычным, дыпламатычным сэнсе, Расія не можа быць супернікам ні ЗША, ні Кітаю. Адно толькі, з’яўляецца яе козырам – ядзерная зброя, якая сама, з эканамічных прычын, ужо ператвараецца для Крамля ў камень на шыі. Расія – не супраціўнік, але яна можа быць саюзнікам. Слабым, але саюзнікам. На дадзены момант Пуцін схіляецца больш у бок Кітая. Саюз Кітая і Расіі не з’яўляецца для ЗША крытычным, але стварае досыць не прывабны геапалітычны малюнак. Іншая справа, калі Расія, будзе ў будучай спрэчцы хоць бы нейтральнай. Магчыма менавіта з такіх меркаванняў Трамп і будуе сваю знешняю палітыку. Праўда ў гэтай гульні прыйдзецца ахвяраваць інтарэсамі такіх саюзнікаў ЗША, як Еўрасаюз і Саўдоўская Арабія, а іх рэакцыя не будзе станоўчай. Не вядома як гэта акунецца ЗША. У любым выпадку, Трамп на сёння толькі фармулюе напрамкі сваёй знешняй палітыкі, і не факт, што рэальныя падзеі не паўплываюць на яго стаўленне да Расіі і Кітая. Адна справа разважаць аб геапалітыцы ў сваім ложку, і іншая ў фатэлі прэзідэнта наймацнейшай дзяржавы Свету.

Кастусь







Голосование:

Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0

Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0

Голосовать могут только зарегистрированные пользователи

Вас также могут заинтересовать работы:



Отзывы:



Нет отзывов

Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи
Логин
Пароль

Регистрация
Забыли пароль?


Трибуна сайта

Ты где-то есть. Премьера песни!

Присоединяйтесь 




Наш рупор

 
Оставьте своё объявление, воспользовавшись услугой "Наш рупор"

Присоединяйтесь 







© 2009 - 2024 www.neizvestniy-geniy.ru         Карта сайта

Яндекс.Метрика
Реклама на нашем сайте

Мы в соц. сетях —  ВКонтакте Одноклассники Livejournal

Разработка web-сайта — Веб-студия BondSoft