Слова и музыка Михася Южика, белорусский язык.
* * *
Твая рука мяне кранула... [Gm E-бемоль]
твая рука. [A7]
Як быццам сонца скаланула [Cm]
зямлю ў вяках. [D/Gm]
Тады з дрымотнага камення [Gm Cm]
расла трава .[Gm]
Цякло касмічнае праменне, [A7]
я ажываў. [D7 Gm]
Так далучаюцца расліны
і людзі ўсе
да запаветнай пуцявіны,
дзе лёс нясе.
Твая душа ў мяне зірнула,
шапнула ты,
што на зямлі мяне расчула
як з нематы.
У гарадах, дзе тлум лядовы,
нас не было,
пакуль не зведалі любові
крыло і дно.
Твая рука мяне кранула...
твая рука.
Як быццам сонца скаланула
зямлю ў вяках.
Суммарный балл: 40
Проголосовало пользователей: 4
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0